Навагодні фэстываль «З ног на галаву!» 25 і 26 сьнежня

Фэстываль падарункаў, майстар-клясаў, сюрпрызаў і навагодніх цудаў у перакуленай дагары нагамі галерэі сучаснага мастацтва.

Галерэю перакуляць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін.

Для вас майстар-клясы ад мастакоў:

Ганна Барэйка навучыць складаць арыгамі. Сакрэты ўнікальных паштовак, выкананых у тэхніцы «выцінанак», раскрые Вольга Бабурына. Як расьпісваць драўляныя фігуркі, распавядзе і пакажа Алена Карпілава. Пара цудоўных зайцоў — ваша здабыча на майстар-клясе Галіны Лазарчык. Сьвятлана Рыжыкава зробіць навагоднія віншаваньні з паперы. Настасься Арыновіч навучыць вас рабіць плястыкавыя ўпрыгажэньні, Ірына Ражко — плястыкавыя цацкі. I Натальля Зямчонак зробіць разам з вамі араматычныя цацкі.

«Даліна злакаў» прынясе на фэстываль радасьці і сюрпрызы: дзеці зробяць аб’ёмныя паштоўкі і дызайнэрскія цацкі. А тэатар ценяў перанясе ўсіх у сапраўдную казку!

З HP вы назаўжды запомніце сьвята, бо можна сфатаграфавацца ў перакуленай з ног на галаву галерэі і тут жа атрымаць здымак у падарунак.

Бар «Малако» гатуе адмысловыя напоі і дэсэрт фэстывалю: глінтвэйн, гарачы шакаляд і імбірнае печыва.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» — чытаньні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы!

Чакаем вас з 12 да 20 гадзін 25 і 26 сьнежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў»!

Уваход вольны!

Расклад фэстывалю

25 сьнежня

12.00
Ганна Барэйка — арыгамі
Сьвятлана Рыжыкава — віншаваньні з паперы

13.00
Ірына Ражко — плястыкавыя цацкі
Натальля Зямчонак — араматычныя цацкі

14.00
Алена Карпілава — росьпіс драўляных фігурак
Настасься Арыновіч — плястыкавыя ўпрыгажэньні

15.00
Алена Карпілава — росьпіс драўляных фігурак

16.00
Ірына Ражко — плястыкавыя цацкі
Натальля Зямчонак — араматычныя цацкі

17.00
Ганна Барэйка — арыгамі
Настасься Арыновіч — плястыкавыя ўпрыгажэньні

18.00
Галіна Лазарчык — пара цудоўных зайцаў

19.00
Галіна Лазарчык — пара цудоўных зайцаў
Сьвятлана Рыжыкава — віншаваньні з паперы

26 сьнежня

12.00
Ганна Барэйка — арыгамі
Сьвятлана Рыжыкава — віншаваньні з паперы

13.00
Ірына Ражко — плястыкавыя цацкі

14.00
Натальля Зямчонак — араматычныя цацкі
Настасься Арыновіч — плястыкавыя ўпрыгажэньні

15.00
Вольга Бабурына — паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка»

16.00
Ірына Ражко — плястыкавыя цацкі
Натальля Зямчонак — араматычныя цацкі

17.00
Ганна Барэйка — арыгамі
Настасься Арыновіч — плястыкавыя ўпрыгажэньні

18.00
Галіна Лазарчык — пара цудоўных зайцаў
Вольга Бабурына — паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка»

19.00
Галіна Лазарчык — пара цудоўных зайцаў
Сьвятлана Рыжыкава — віншаваньні з паперы

10:00, 15/12/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2533 seconds.