Навукоўцы вылічылі ўзрост, калі людзі перастаюць сьмяяцца

У 52 гады нам варта быць вельмі асьцярожнымі, бо менавіта ў гэтым узросьце, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі зь Вялікабрытаніі, мы губляем… пачуцьцё гумару! Выглядае, што тое амаль непазьбежна.

Калі раптам вы пачалі заўважаць, што становіцеся ўсё больш сварлівымі і раздражняльнымі, пачынаеце часьцей злавацца і менш сьмеяцеся, то, хутчэй за усё, ГЭТА пачалося! «Сындром Віктара Мэлдру» або «сындром буркліва пэнсіянэра» падхапілі і вы.


Але ня варта хвалявацца, наадварот, трэба тэрмінова пачынаць глядзець на ўсё ў гэтым дзіўным сьвеце з усьмешкай. Варта памятаць, што сьмех падымае ўзровень эндарфінаў, што змагаюцца са стрэсам і напругай.

«Мы ў два разы часьцей сьмяемся ў маладосьці, чым ў 50 гадоў. А вынікі нашага дасьледаваньня кажуць, што ў 52 гады мы рэзка пачынаем губляць пачуцьцё гумару», — распавёў The Telegraph доктар Lesley Harbidge з Унівэрсытэту Гламоргана.

Паводле брытанскіх навукоўцаў, дзеці сьмяюцца прыблізна 300 разоў у дзень, але чым старэйшымі яны становяцца, тым менш у іх падставаў для радасьці. Цінэйджэры сьмяюцца ў сярэднім 6 разоў у дзень. Далей, яшчэ горш! Пасьля 20 гадоў, мабыць, спазнаўшы жыцьцё бліжэй, падстаў для бесклапотнага сьмеху на працягу дня ў нас застаецца ўсяго 4.

А вось пасьля 30 карціна становіцца крышачку весялейшая — мы сьмяемся на 1 раз у дзень больш. У чым жа прычына? Часьцей за ўсё, гэта дзеці, якія рагочуць 300 разоў на дзень, а сваім бацькам дораць толькі лішняю нагоду ўсьміхнуцца. Далей — толькі горш. Калі мы дасягаем 50-гадовага ўзросту, то сьмяемся ўсяго 3 разы ў дзень, а пасьля 60 гадоў — 2.5 разы за той жа пэрыяд часу.

Таксама брытанцы высьветлілі, што чым старэйшымі людзі становяцца, тым часьцей пачынаюць яны скардзіцца. Так, разьмяняўшы шосты дзесятак, людзі пішуць у сярэднім 2.9 скаргаў у год, а не 1.8 скаргаў, як раней.

А можа быць, чарговае дасьледаваньне брытанскіх навукоўцаў проста, як кажуць, сьмеху вартае? Напэўна, вартае :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.