Як зрабіць Новы Год казачным? Сьвяточныя майстар-класы

Каляды, Новы год, Раство Хрыстова — ці памятаеце, зь якімі пачуцьцямі вы чакалі гэтых сьвятаў у дзяцінстве?.. Сьвятаў, у якія жыцьцё хоць на імгненьне, ды ператвараецца ў казку, калі могуць зьдзейсьніцца ўсе жаданьні…

З 10 па 12 сьнежня Літаратурны музэй Максіма Багдановіча ператворыцца ў казачную майстэрню, дзе кожны жадаючы зможа авалодаць таемнымі здольнасьцямі і навучыцца сваімі рукамі вырабляць чароўныя рэчы.

На майстар-класах будуць прадстаўлены як традыцыйныя віды дэкаратыўна прыкладнога мастацтва (вышыўка, выраб цацкі і ш.д.), так і сучасная гарадзкая хэнд-мэйд культура. Кожны зможа выбраць сабе занятак даспадобы. Арганізатары мерапрыемтсва «Казкі Новай зімы» заклікаюць зрабіць падарункі да сьвятаў, што хутка адбудуцца, самымі непаўторнымі. А ў дадатак таксама прапануюць паслухаць цудоўную музыку.

Сьвяточныя майстар-класы «Казкі Новай зімы»

10 сьнежня. Дзень першы. Казкі ад бабулі.

15.00 — урачыстае адкрыцьцё;

15.10 — 19.00 — майстар-класы па традыцыйных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. (Вязаньне сьпіцамі, вязаньне кручком, макрамэ, вышыўка, бісэрапляценьне, пэтчворк, выраб цацкі і г.д)

19.30 — 21.00 — рок-катрынка. Шепот Серебра, Раман Яраш і Андрэй Касьцень

11 сьнежня. Дзень другі. Сяброўкіна казка.

15.00 — 19.00 — майстар-класы па валяньні поўсьці.

19.30 — 21.00 — рок-катрынка. Re1ikt і ПаЦі (Павел Сілівончык, Цімафей Авілін).

12 сьнежня. Дзень Трэці. Твая казка.

15.00 — 19.00 — майстар-класы па сучасным hand-made мастацтве.
(Плястыка, паштоўка, вырабы з дроту, дэкупаж, росьпіс па шкле, арыгамі)

19.30 — 21.00 — рок-катрынка. Кража Золата, Нельга забыць, ZnaRock

Уваход 3500. (Наведвальнікі першага і другога дня ў трэці дзень — бясплатна)

Менск, вул. М.Багдановіча 7 «А» (Траецкае прадмесьце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.