У Беларусі дзяўчынкі пачынаюць палавое жыцьцё ў 14.5 гадоў

Большасьць беларускіх дзяўчат пачынаюць палавое жыцьцё ва ўзросьце 14.5 гадоў, а 11 з 1000 дзяўчат ва ўзросьце 15–19 гадоў перапыняюць цяжарнасьць. Па словах адмыслоўца, зьвязана гэта зь недахопам увагі з боку бацькі.


Паштоўка пачатку мінулага стагодзьдзя.
Подпіс: «Злодзей па-ранейшаму перасьледуе яе»

Як піша партал interfax.by, 14 з паловай гадоў — сярэдні ўзрост пачатку палавога жыцьця ў беларускіх падлеткаў.

«У нас, як і ў Расеі, сярэдні ўзрост пачатку палавога жыцьця дзяўчат — 14.5 гадоў, — заявіў галоўны акушэр-гінэколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Барсукоў. — Як правіла, ініцыятарамі палавога кантакту зьяўляюцца прадстаўнікі процілеглага полу».

У параўнаньні зь папярэднімі гадамі ўзрост пачатку палавога жыцьця нават зьнізіўся. У 2007 годзе ён складаў 14.6 гадоў.

Гінэколяг дадаў, што раньні пачатак палавога жыцьця можа быць абумоўлены недахопам бацькоўскай ўвагі ў пэрыяд станаўленьня сэксуальнасьці дзяўчынкі.

«Гэта не зьвязана з палавым высьпяваньнем. Раньні пачатак палавога жыцьця, як правіла, адзначаецца ў дзяўчынак зь няпоўных сем’яў альбо тых сем’яў, у якіх бацька не надае дачцэ належнага увагі», — кажа Аляксандр Барсукоў.

У Беларусі захоўваецца высокі ўзровень абортаў сярод падлеткаў. Так, на 1000 дзяўчат ва ўзросьце 15–19 гадоў у 2002 годзе прыпадала 20.6 перапыненьняў цяжарнасьці, у 2009 годзе гэтая лічба склала 11.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0804 seconds.