Дэпрэсія перадаецца ў спадчыну

Навукоўцы з ЗША высьветлілі, што хандра мае генэтычную прыроду, а перадаецца яна ад бацькоў да дзяцей. Пры гэтым найлепшым мэтадам пазбаўленьня ад дэпрэсіі можа стаць мікрачып, убудаваны у мозг.

Як сьцьвярджаюць амэрыканскія навукоўцы, дасьледаваньне якіх апублікаванае ў часопісе Health, дэпрэсію выклікаюць зусім не эмацыйныя перагрузкі, а празьмерная актыўнасьць аднаго з нашых генаў. Яго асноўная функцыя — падтрыманьне мозгу ў здаровым стане.

Але гэты ген можа паводзіць сябе не зусім адэкватна, і ў выпадку мутацый можа стаць прычынай мэнтальных праблем. Як прадэманстравалі навукоўцы, у людзей з дэпрэсіяй актыўнасьць шкоднага гену на 200 адсоткаў перавышае норму. А вось у сем’ях, дзе бацькі пакутвалі на маніякальна-дэпрэсіўны сындром, дзеці ў выпадку атрыманьня ў спадчыну муціраванага гену таксама маюць схільнасьць да дэпрэсухі.

На думку тых жа навукоўцаў, найбольш эфэктыўным мэтадам пазбаўленьня ад дэпрэсіі можа стаць… імплянтацыя ў мозг мікрачыпу. Ён зоймецца ліквідацыяй электрамагнітнага дысбалянсу паміж рознымі часткамі мозгу — менавіта гэта зьяўляецца прычынай дэпрэсіўных станаў людзей. Аднаму прафэсару з Таронта, дарэчы, ужо атрымалася вылечыць людзей з дапамогай мікрачыпу.

А вось антыдэпрэсанты лекары лічаць ня надта эфэктыўнымі: вельмі часта пацыентам дапамагае хутчэй эфэкт плацэба, чым хімічны склад «пілюляў шчасьця».

Паводле дадзеных гэтага ж часопісу, каля 9% дарослага насельніцтва ЗША хварэюць на дэпрэсію.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.062 seconds.