Прэзэрватывы падаражэюць?

Цана на прэзэрватывы можа ўзьляцець уверх. Уся справа ў росьце цэнаў на каўчук — сыравіну для вырабу прэзэрватываў, што ў сваю чаргу выклікана залевамі па Поўдні Азіі.

Кошт шын, пальчатак і прэзэрватываў можа вырасьці ўсьлед за скокам коштаў на натуральны каўчук, які падаражэў у мінулым годзе на 65%, піша газэта Financial Times. З-за праліўных дажджоў ў Паўднёва-Усходняй Азіі, адкуль традыцыйна пастаўляецца каўчук, ураджаі ўпалі, а кошты на сыравіну вырасьлі.

Магчыма, вы ўжо заўважылі, што за апошнія два гады кошты прэзэрватываў няўмольна ідуць уверх. Па ацэнцы аднаго з найбуйнейшых спэцыялізаваных рытэйлераў прэзэрватываў ЗША — кампаніі Condomania, кошт гэтых вырабаў ужо вырас на 10–20% у мінулым годзе, і вытворцы ўжо папярэдзілі пра будучы рост цэнаў.

Чакаецца, што цяжкая сытуацыя з каўчукам можа захавацца да канца 2011 году. Чым гэта скончыцца? Верагодна, ростам насельніцтва :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2811 seconds.