Гуманітарныя факультэты Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта разьмесьцяцца ў будынках былога езуіцкага калегіума

Гуманітарныя факультэты - гістарычны, філялягічны і гісторыка-пэдагагічны - разьмесьцяцца ў перададзеным нядаўна Полацкаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту комплексе будынкаў былога езуіцкага калегіума. У XVII-XIX стагодзьдзях ён зьяўляўся буйнейшым цэнтрам адукацыі і культуры, а ў 1812 годзе быў пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію.

"Справядліва, што прадаўжаць гісторыка-культурныя традыцыі продкаў, выхоўваць на іх моладзь у гэтых старадаўніх сценах даверана універсітэту", - сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА яго рэктар Эрнст Бабенка. Тым больш, што тут ужо адкрыта мастацкая галерэя, некалькі музэяў, у якіх праводзяць дасьледаваньні і атрымліваюць веды студэнты-філёлягі і гісторыкі. З пераездам сюды гуманітарных факультэтаў у старажытным Полацку будзе адноўлены буйны гісторыка-культурны і адукацыйны цэнтр.

Комплекс, аднак, мае патрэбу ў маштабнай рэстаўрацыі, якая, паводле слоў рэктара, будзе праходзіць паэтапна. Адзін з трох карпусоў былога калегіума мяркуецца ўвесьці ў строй праз год. Праектныя работы пачаты ўжо. Фінансаваць аднаўленне карпусоў мяркуецца з многіх крыніц: міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх і абласных праграм, уласных сродкаў унівэрсытэта. Вясной, перад тым як пачнуцца будаўнічыя работы, выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта сумесна з Інстытутам гісторыі НАН правядуць на тэрыторыі калегіума археалягічныя раскопкі. Вучоныя не сумняваюцца, што выявяць тут схаваныя тоўшчай зямлі каштоўныя гістарычныя знаходкі і сведчаньні падзей далёкіх эпох.

@ptymist 00:00, 09/06/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.005 seconds.