24.10 — Усім па барабану! — музыкі ладзяць дабрачынны канцэрт

24 кастрычніка ў клюбе «R-club» адбудзецца дабрачынны канцэрт «Усім па барабану!» А ўсе сродкі, сабраныя па выніку імпрэзы, пойдуць на пакупку барабанаў для дзяцей зь дзіцячага дому і дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця.

Чаму менавіта барабаны? Адказ просты: этнічныя рытмы лёгка засвоіць, а працэс сумеснай гульні на бубнах дапамагае дзецям, якія пазбаўленыя шырокіх магчымасьцяў для камунікацыяў, разьвіць пачуцьцё еднасьці, сфармаваць камандны дух ды раскрыць сябе праз музыку.

Натхняць дзяцей бубновымі рытмамі ды прыцягваць публіку на канцэрт будуць гурты Awindar, Nagual, Alta Mente, Recha, «Ох.ра», «Джамбібум», «Шепот серебра».

Пачатак канцэрту а 18.00, кошт квітка — 15.000.

Ня будзь абыякавым, далучайся! Рабіць добрыя справы вельмі проста)

17:30, 03/10/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0785 seconds.