Выстава маладых мастачак «Гербарый часу»
12 кастрычніка 2010 году ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыцьцё групавой выстаўкі «Гербарый часу». У экспазыцыі выстаўкі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі маладых мастачак — Тацяны Казанцавай, Ірыны
«Адбіткі, адлюстраваньні, спыненыя імгненьні — праз гэтыя разнастайныя знакі мы імкнемся замацаваць, пакінуць у сваёй сьвядомасьці нейкія важныя для нас падзеі, успаміны. Мы захоўваем недзе ў скрынках сярод непатрэбных дробязяў нейкія маленькія забаўкі, каменьчыкі, ракавіны, сувэніры, дзёньнікавыя нататкі, адрасы, запісаныя на шматках паперы, фотаздымкі — і, раптам, калі яны патрапляюць нам ў рукі праз пэўны час праз іх ўспаміны пра нейкія нязначныя падзеі — шчыміць сэрца, яго сьціскае смуга пра непаўторныя імгненьні ўласнага жыцьця. Засушаная кветка, якая пакладзена між старонак кнігі — гэты цень жывой кветкі, але і зараз яна мае сваю дзівосную прыгажосьць, дэманструе веліч боскага тварэньня і крохкасьць, хуткабежнасьць жыцьця…».
- Тацяна Казанцава скончыла Беларускі ліцэй пры БДАМ у 1997 г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2003 г.
- Ірына
Ясюкайць-Дударава скончыла Менскае мастацкае вучылішча імяА. К. Глебава у 2000 г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2009 г. Стыпэндыят Спэцыяльнага фонда прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. - Тацяна Грыневіч скончыла Менскае мастацкае вучылішча імя
А. К. Глебава ў 1999 г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2005 г. - Соф`я Піскун скончыла Рэспубліканскую
школу-коледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка у 2000 г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2006 г.
Выстава працуе да 30 кастрычніка 2010 г.
Каментары праз FACEBOOK