Фотаграфіка Ёрга Айднэра

Інстытут імя Гётэ ў Менску і Народны фотаклюб «МіНСК» прадстаўляюць фотавыставу Ёрга Айднэра «Фотаграфіка». Мастак нарадзіўся ў Нямеччыне, а вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце — вывучаў электратэхніку. Аснова творчасьці аўтара як ў аналягавай, так і ў дыгітальнай фатаграфіі — здымкі ляндшафтаў і графічная апрацоўка матываў.

Ёрг Айднэр (Германія) нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лаўххамэры, прамысловым горадзе на поўдзень ад Бэрліну. Вывучаў электратэхніку ў Беларускім палітэхнічным інстытуце. З 1975 года сябра фотаклюба «МіНСК». Аснова творчасьці аўтара як у аналягавай, так і ў дыгітальнай фатаграфіі — здымкі ляндшафтаў і графічная апрацоўка матываў. З 1994 года мае тытул Artiste FIAP (AFIAP). Прымаў удзел у 62 міжнародных выставах, атрымаў 9 мэдалёў і ўзнагарод. Выстава у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску — чацьвёртая пэрсанальная выстава аўтара.

Выставу Ёрга Айднэра можна ўбачыць з 2 па 15 кастрычніка 2010 года з 10 да 20 гадзін па будніх днях, з 10 да 16 гадзін па суботах на 4 паверсе Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. В. Харужай 25/3, Менск). Уваход вольны. Адкрыцьцё адбудзецца 1 кастрычніка ў 18 гадзін.

14:00, 27/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3178 seconds.