Беларусь — на чацьвертым месцы па колькасьці забойстваў сярод моладзі ў Эўропе

Сумная статыстыка прыводзяцца ў дакладзе аб прадухіленьні гвалту і злачыннасьці сярод моладзі, падрыхтаваным эўрапейскім рэгіянальным бюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO). Экспэрты вывучылі забойствы, якія адбыліся ў 53 краінах Эўрапейскага рэгіёну WHO на працягу трох гадоў (як правіла, з 2004-га па 2006 год).

Самы высокі ўзровень сьмерцяў ад гвалтоўных прычынаў сярод людзей ва ўзросьце 20–29 гадоў зафіксаваны ў Расеі — 15,85 на 100 тысяч чалавек, самы нізкі — у Нямеччыне — 0,47 на сто тысяч. У Беларусі лічба склала 6,31. Такія вынікі дасьледаваньня прыводзяцца ў дакладзе Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.

Сярод асноўных прычын сумнай статыстыкі, на думку аўтараў дакладу, — злоўжываньне алькаголем і нізкі ўзровень жыцьця насельніцтва.

«У краінах з высокім узроўнем беспрацоўя — вялікая колькасьць забойстваў», — гаворыцца ў дакладзе. У той жа час незалежна ад эканамічнага становішча краіны, найбольшая колькасьць забойстваў прыпадае на малазабясьпечаныя слаі насельніцтва, прычым 4 з 5 загінулых — мужчыны.

Па дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, менавіта гвалт зьяўляецца адной з трох вядучых прычын сьмерці сярод падлеткаў і моладзі ў цэлым. Кожны дзень у выніку гвалту ў Эўропе гінуць прыкладна 40 маладых людзей ва ўзросьце ад 10 да 29 гадоў, што складае больш за 15 тысяч чалавек у год, паведамляецца ў дакладзе WHO.

Падрабязная статыстыка — у публікацыі на TUT.BY.

13:00, 24/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0636 seconds.