На шасьцёх горацкіх студэнтаў заведзена крымінальная справа
На шасьцёх студэнтаў завочнага аддзяленьня Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі заведзеныя крымінальныя справы.
Пра гэта паведаміў намесьнік раённага пракурора на чарговым паседжаньні мясцовага дэпутацкага корпусу.
Усе абвінавачаныя падманвалі сельскагаспадарчую акадэмію з дапамогай падробных выпісак з працоўных кніжак. Справа ў тым, што каб навучацца ў акадэміі без адрыву ад вытворчасьці, неабходна працаваць на адным з прадпрыемстваў аграрна-прамысловага комплексу.
Усе шасьцёра значыліся ў калгасах толькі на паперы. Гора-студэнтаў чакае суворае пакараньне, якое будзе абцяжаранае кампэнсацыяй стратаў, нанесеных горацкаму ВНУ, на суму ў 1,3 млн рублёў.
Каментары праз FACEBOOK