З-за жарту дацэнта Беларускай сельгасакадэміі эвакуявалі 400 студэнтаў і выкладчыкаў

Выходзячы з вучэбнага корпуса, 58-гадовы дацэнт катэдры псыхалёгіі БДСГА сказаў жанчыне-вахцёру, што будынак замінаваны. Але жанчына не пазнала выкладчыка і прыняла яго за невядомага, паведаміўшы пра «замініраваньне» у міліцыю.

У навучальную ўстанову прыбыла група разьмініраваньня, сьледча-апэратыўная група райаддзела міліцыі і адмыслоўцы МНС. Выбуховая прылада выяўленая ня была. Як усталявала сьледча-апэратыўная група, дацэнт проста пажартаваў з вахцёркі.

Працэсуальных рашэньняў па дадзеным факце пакуль не прымалася, праводзіцца праверка, адзначылі ва УУС.

Паводле Белта

16:45, 15/12/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0643 seconds.