5.10 — Канцэрт Limp Bizkit пераносіцца ў Палац Спорту

У зьвязку з перанасычанасьцю канцэртаў замежных зорак у Менску гэтай восеньню зьявіліся чуткі пра адмену прыезду Limp Bizkit. Арганізатары канцэрту супакойваюць: падзея пройдзе як і плянавалася — 5 кастрычніка, аднак не на самай буйной пляцоўцы Менску «Мінск-Арэне», а ў Палацы Спорту.

«Арганізатары канцэрту Палац Рэспублікі лічаць немагчымым адмену канцэрту Limp Bizkit, бо была праведзена вялікая праца па рэалізацыі гэтага праекту і  прададзена пэўная колькасьць квіткоў. Прыхільнікі гурта чакаюць прыезду Limp Bizkit у Менск, у гастрольным графіку калектыву зацьверджаны канцэрт у Беларусі. Таму, улічваючы сытуацыю, якая склалася, было прынята рашэньне пра перанос мерапрыемства ў Палац Спорту. Квіткі, набытыя ў „Менск — Арэну“ на канцэрт Limp Bizkit, застаюцца дзейснымі», — паведамляюць арганізатары.

Кошт квіткоў: ад 100 000 до 200 000 бел.руб. Дадтковая інфармацыя па тэлефонах (017) 2299039, (029)3405106, (029)7511175.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0686 seconds.