На канцэрты Вайцюшкевіча не прадалі ніводнага квітка

У Кобрыне адмянілі два канцэрты Зьмітра Вайцюшкевіча. Выканаўца мусіў выступіць 17 верасьня для дзяцей зь дзіцячага садку, а пасьля абеду — для старэйшых школьнікаў. Рашэньне адмяніць канцэрты прыняла адміністрацыя ДК з-за нізкага ці, дакладней, «нулявога» папярэдняга продажу квіткоў. Сытуацыю камэнтуе арганізатар канцэртаў Зьміцер Назараў.

Канцэрты мусілі прайсьці ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» і ладзіліся берасьцейскай прома-суполкай «Заля чаканьня». Кошт квіткоў складаў 5000 рублёў. На восень суполка мае пляны арганізаваць у вобласьці канцэрты «Слайдаў», Plum Bum, «Палацу», Віктара Шалкевіча ды іншых.

Зьміцер Вайцюшкевіч

Пра адмену канцэртаў Вайцюшкевіча паведаміў кіраўнік суполкі Зьміцер Назараў, які цяпер задаецца ў цэлым пытаньнямі пра папулярызацыю беларускай культуры:

«Сумна, што нават за такія сьмешныя грошы не знайшліся людзі, якія жадаюць паслухаць такую музыку, сумна, што ніводныя бацькі не далі дзецям 5 000 руб. на дзіцячы канцэрт. Як зрабіць вядомымі беларускіх выканаўцаў у беларускіх умовах?»

tarka 10:00, 16/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0737 seconds.