У Менску пройдзе чэмпіянат па скрэтчы
Правядзеньне баттлаў, джэмаў, вечарынак спрыяе разьвіцьцю turntablism’у ў Беларусі, а гэта ў сваю чаргу дае новыя імёны ды падымае агульны ўзровень культуры. Участковыя grave board clan’а арганізавалі чэмпіянат Беларусі па скрэтчы. Цяпер у цябе ёсьць магчымасьць паказаць свой скіл у рэале, а не выбіваць па клявіятуры «зраблю любога скрэтчэра ў Беларусі».
Чэмпіянат складаецца з двух эпізодаў.
Правілы (эпізод 1):
Кожнаму ўдзельніку даецца 6 хвілін, за гэты час неабходна паказаць усё, на што ён здольны за вінілавымі прайгравальнікамі.
Правілы (эпізод 2):
Скрэтч фрыстайл (па алімпійскай сыстэме). Удзельнікі разьмяркоўваюцца па парах, выбіраецца мінус з лупэра, які можна спампаваць тут, і па чарзе ўдзельнікі дэманструюць скрэтч майстэрства па 1 хвіліне, пераможца выходзіць у наступны раўнд, пакуль ня вылеціць, ці ня выйграе чэмпіянат.
Умовы ўдзелу:
Носьбіт — вініл. Выкарыстаньне
Выступ ацэньваецца на аснове агульнага ўражаньня ад: тэхнічнасьці, падачы, музычнасьці, кампазыцыйнасьці.
Тэхнічная частка чэмпіянату: Technics S
Для удзелу ў чэмпіянаце неабходна адправіць заяўку на: scratchbattle2010@gmail.com. У заяўцы трэба ўказаць хатні адрас, нікнэйм, кантактны тэлефон, фота і ў якой частцы чэмпіянату ўдзел (эпізод 1, 2, або 1 і 2).
Прызы дае генэральны партнэр чэмпіянату крама «Музыка».
Вядучы мерапрыемства: Bond.
Адмысловыя госьці:
- Alex DeBronhe (Live, freestyle [hand / beating])
- Мітрый Няціхі, Яшар і Амстэл з NicePrice (rap, freestyle)
- Mahla (beatbox)
- Плюс freestyle ад MC’s і гледачоў пад beat juggling, drumming, beatbox і [hand / beating].
Апытаньне: Хто самы лепшы scratcher / turntablist у Беларусі?
Grave board clan presents:
Final scratch battle of Belarus 2010
HEKSADAСTYLICS CUP
10/10/10. (18.00–23.00)