Навукоўцы: Штодня па 50 грамаў, і жыць будзем даўжэй
Алькаголь працягвае жыцьцё. Цяпер гэтаму сьцьверджаньню ёсьць і навуковае абгрунтаваньне. Дасьледаваньне амаль двух тысяч чалавек паказала, што болей шанцаў пражыць доўгае жыцьцё маюць аматары крыху выпіць, чым абсалютныя цьвярозьнікі.
У дасьледаваньні Тэхаскага ўнівэрсытэту ў Остыне прынялі ўдзел 1824 чалавекі ва ўзросьце ад 55 да 65 год, паведамляе Daily Mail. Усе яны ці рэгулярна пілі раней ці працягвалі выпіваць на момант дасьледаваньня. Навукоўцам удалося сабраць дадзеныя пра колькасьць выпітага «падвопытнымі» алькаголю штодня за апошнія 20 гадоў, пра стан здароўя, камунікацыі.
Высьветлілася, што моцна п’ючыя маюць на 42% большыя шанцы памерці ў параўнаньні з тымі, хто п’е разьмерана. А таксама ў тых, хто вядзе цьвярозы лад жыцьця, рызыка пайсьці на той сьвет апынулася вышэй на 49%.
Такі парадокс навукоўцы тлумачаць так: калі піць па маладосьці зашмат і «ацьвярозіцца» ў сталым узросьце, падарванае здароўе ўсё адно дасьць пра сябе ведаць. Плюс ня трэ забываць на іншыя шкодныя звычкі і недахоп фізры.
Таму амэрыканскія навукоўцы раяць піць
Наагул тэма алькаголю і ўплыву на здароўе хвалюе многіх навукоўцаў: ад брытанскіх:) да аўтараў сур’ёзных дасьледаваньняў. Высьветлілі, што ўмеранае ўжываньне алькаголю зьніжае рызыку захварэць дыябэтам. А францускія мэдыкі прыйшлі да высновы, што тыя, хто спажывае невялікія порцыя алькаголю кожны дзень, маюць лепшае здароўе за тых, хто зусім ня п’е, аднак зьвязалі такі вынік з фінансавым забесьпячэньнем дасьледаваных.