11.09 — фэст «Бітва пад Воршай’2010»

Фэстываль штогод ладзіцца на Крапівеньскім полі пад Воршай. Оўпэн эйр прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы — 8 верасьня 1514 году войска ВКЛ перамагло войска Маскоўскага княства. Праграма фэсту традыцыйна адкрытая, да ўдзелу запрашаюцца барды ды іншыя выканаўцы.

Фэстываль праходзіць на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 году — левым беразе Дняпра пры ўпадзеньні ў яго рэчкі Крапівенкі. Фэст ад пачатку быў задуманы як імпрэза выхаднога дня ў фармаце open air, таму пачынаецца вечарам бліжэйшай да 8 верасьня суботы (сёлета гэта 11 верасьня) і доўжыцца практычна ўсю ноч з тым, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі выспацца, адпачыць і спакойна дабрацца дадому.

Трэба памятаць, што фэст праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запас дроў для вогнішча будзе на месцы.

З. Ы. Ня лішнім будзе захапіць з сабою пашпарт і флікер;) Парады наведвальнікам, гісторыя Бітвы па Воршай, інфармацыя пра транспарт і даезд — на жж-старонцы фэсту.

Eskimo 12:30, 03/08/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0577 seconds.