За Вела-Берасьце!

Берасьцейцы змагаюцца за разьвіцьцё роварнага транспарту ў горадзе. Яны заклікаюць тых, хто любіць актыўны адпачынак, чыстае паветра й ровары, падпісаць зварот да мясцовых уладаў, а таксама прыняць удзел у роварным прабегу ў падтрымку ініцыятывы 4 верасьня.

Берасьцейскія грамадзкія арганізацыі прапануюць паўплываць на мясцовыя ўлады з мэтай удасканаленьня заканадаўства, інфраструктуры Берасьця ды дарогаў для разьвіцьця роварнага транспарту ў Берасьці.

У падтрымку ініцыятывы 4 верасьня пройдзе роварны прабег, старт а 14.00 у суботу ад Берасьцейскай крэпасьці (стаянка ля «Зоркі»).

Пад пэтыцыяй можна падпісацца наступнымі шляхамі:

  • Пакінуць свае кантакты ў камэнтарах да навіны на сайце «Дзедзіча»
  • Для тых, хто зарэгістраваны на сайце vkontakte.ru: пакінуць свае кантакты на сьцяне ініцыятывы «Вела-Берасьце»
  • Запоўніць форму, каб з вамі зьвязаліся ініцыятары
  • Пазваніць па тэл.: (029) 227-52-12 (МТС), (029) 660-57-41 (Velcom) і дамовіцца аб сустрэчы.

З пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. пошту: aazis@tut.by.

14:00, 25/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0735 seconds.