Будынак менскага пэдунівэрсытэта павялічыцца на 4-5 паверхаў

У межах рэканструяваваньня плошчы Незалежнасьці выношваецца ідэя павялічэньня галоўнага корпуса Беларускага Дзяржаўнага Пэдагагічнага Унівэрсытэта.

Як паведамляе аненцыя "Менск-Навіны", першапачаткова ён праектаваўся больш высокім. Але поўнасьцю рэалізаваць праект не атрымалася - не хапіла грошаў. Корпус нібыта атрымаўся невыразным і вузкім.

"Сёньня разьлічыўшы нясучую ўласьцівасьць гэтага будынка, - гаворыць галоўны архітэктар сталіцы Аляксандар Чадовіч, - мы вельмі спадзяемся, што атрымаецца падрасьціць яго на 4-5 паверхаў. А таксама скарыстаць новыя тэхналёгіі і зрабіць яго вартым XXI стагодзьдзя."

Мы вельмі спадзяемся на дакладнасьць тэарэтычныя разьлікаў менскіх архітэктараў. Бо па нашых зьвестках натоўпы студэнтаў з суседніх унівэрсытэтаў ужо даўна ходзяць у гэты будынак, каб паглядзець агромністую шчыліну, што цягнецца праз некалькі паверхаў.

@ptymist 00:00, 29/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0539 seconds.