Рэкляма аб абортах стала самай спрэчнай у гісторыі

На тэлебачаньні Вялікабрытаніі зьявіўся ролік, які рэклямуе арганізацыю, што займаецца кансультацыямі жанчын адносна абортаў. Рэкляма выклікала найвялікшыя спрэчкі ў гісторыі брытанскага тэлебачаньня.

32-сэкундны рэклямны ролік распавядае аб трох жанчынах якія, магчыма, маюць «затрымку». І затрымка гэта можа значыць цяжарнасьць. Голас за кадрам нагадвае аб арганізацыі Marie Stopes International, якая можа даць параду, што з гэтым рабіць. Marie Stopes International, сярод іншага, займаецца кансультацыяй тых, хто хоча зрабіць аборт.

Як піша Guardian, гледачы пасьпелі абвінаваціць рэкляму ва ўсіх грахах: ад сэксызму да палітычнай падаплёкі — яшчэ да яе выхаду на экраны. А рэгулятар рэклямнага рынку Брытаніі, The Advertising Standards Authority (ASA), атрымаў рэкордную колькасьць скаргаў на ролік — болей пяці тысячаў. Але самае галоўнае абвінавачаньне роліку выставілі арганізацыі, што патрабуюць забарону абортаў.

«Многія арганізацыі лічаць рэклямадаўцу за прапагандыста абортаў, таму і ролік інтэрпрэтуюць як рэкляму абортаў, — адзначае ў сваім паведамленьні ASA. — Аднак ролік распавядае аб сэрвісе, які можа дапамагчы жанчынам разабрацца з незаплянаванай цяжарнасьцю, і паведамляе, што Marie Stopes можа дапамагчы тым, хто 'цяжарны і ня ўпэўнены, што рабіць'».

Рэкляма хоць і спрэчная, але забараняць яе ніхто ня будзе, таму пра арганізацыі, што дапамагаюць разабрацца з абортам, даведаюцца яшчэ болей дзяўчын. Змагары з абортамі назвалі рашэньні рэгулятару рынка памылковым.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.066 seconds.