Навукоўцы высьветлілі самы сэксуальны ўзрост

«Жанчыны за 30» больш схільныя да выпадковага сэксу, чым дзяўчыны маладзейшага ўзросту. Паводле дадзеных навукоўцаў, жанчыны сярэдняга ўзросту адчуваюць, як цікае біялягічны гадзіньнік, што ў сваю чаргу павялічвае іх сэксуальнае жаданьне.

Паводле дасьледаваньня маладых навукоўцаў з Тэхасу, чым бліжэй узрост жанчыны да 40, тым з большай верагоднасьцю яна можа мець сэксуальнае жаданьне і адпаведны кантакт. Да больш раскаваных паводзінаў іх штурхаюць эвалюцыя і біялягічны гадзіньнік, бо часу зачаць і вынасіць дзіця застаецца ўсё меней. І такая інстынктыўная рэакцыя павялічвае апэтыты на сэкс, піша Indian Express.

Група асьпірантаў Тэхаскага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам Дэвіда Баса апыталі 900 жанчын, падзяліўшы іх на тры групы: найбольш спрыяльнага ўзросту для нараджэньня дзіцяці (19–26 гадоў), менш спрыяльнага для гэтага ўзросту (27–45) і тых, хто набліжаецца альбо дасягнуў часу мэнапавузы.

Высьветлілася, што жанчыны зь сярэдняй групы маюць мацнейшыя сэксуальныя фантазіі, большую энэргію і часьцей схільныя да выпадковага сэксу. Таксама высьветлілася, што спадарыні ад 27 да 45 часьцей адчуваюць аргазм. Прычым незалежнага ад таго, ёсьць у іх дзеці, ці не.

Прафэсар Дэвід Бас кажа, што «Вынікі дасьледаваньня вылучылі групу жанчын з падаючай фэртыльнасьцю, якія, аднак, маюць большую сэксуальную матывацыю, чым жанчыны з параўнальна вышэйшай фэртыльнасьцю».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.