26 ліпеня ў «Графіці» амэрыканцы The Bishops
Клюб «Графіці» запрашае ўсіх аматараў рэгі, ска і рокстэдзі ў госьці на выступ амэрыканскай каманды The Bishops, для якіх гэты канцэрт стане першым у Беларусі.
У рэпэртуары гурта ёсьць запальваючыя ямайскі танцавальныя рытмы рокстэдзі, а таксама мэлядычныя і рэлаксовыя гармоніі рэгі і ска. Гэта і ёсьць адна з асаблівасьцяў той музыкі, якую выконваюць The Bishops. Яны сыходзяць каранямі ў афрыканскую культуру, у традыцыях якой музыка, рытм і танец неаддзельныя ад іншых зьяваў і падзей.
Танец і сьпевы суправаджаюцца рознымі дзеяньнямі чалавека і зьяўляюцца складовай часткай існаваньня. У сваёй музыцы The Bishops таксама актыўна выкарыстоўваюць духавую сэкцыю, якая складаецца з трамбона, саксафона і трубы.
Самі музыкі вызначаюць свой стыль як радасьць, добры настрой і станоўчыя эмоцыі, чым яны і паабяцалі заразіць усіх фанатаў афрыканскай культуры.
Таксама падарункам для ўсіх наведвальнікаў «Графіці» стане ўваход, які зьяўляецца фактычна вольным, але абмежаваны чэк-барам у 20000, за які ўсе атрымаюць віскі-колу або любы безалькагольны напой.
Замова месцаў і дадатковая інфа: +375 (29) 77-999-18, +375 (29) 17-999-18, +375 (29) 613-95-06, ICQ: 531-07-353 / 165-650-843, Skype: diskoteq / Google: diskoteq.