Ліпеньскі «АртКірмаш» у галерэі «Ў»

На працягу ліпеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае наведаць летні АртКірмаш. Штотыднёвае абнаўленьне экспазыцыі, гарачыя дні са зьніжкамі. Больш за дваццаць актуальных імёнаў беларускага мастацтва!

На АртКірмашы можна пабачыць і набыць графіку і керамічныя пласты Тамары Сакаловай, фотарэалістычны жывапіс Аляксандра Некрашэвіча, яркія працы Жанны Капусьнікавай, працы Зоі Луцэвіч, палотны Руслана Вашкевіча, Міхаіла Гуліна, графіку і скульптуру Марыны Капілавай, прынты і вышытыя аб’екты Аляксея Лунёва, графіку Сяргея Балянкі, фатаграфіі Артура Клінава і шмат цікавага.

Натхняйцеся і купляйце беларускае! 12–31 ліпеня ў галерэі «Ў».
13:00, 13/07/2010 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0662 seconds.