Гарадзкое жыцьцё на міжнародным моладзевым фотаконкурсе «Shoot Nation 2010»

Маладыя людзі ад 11 да 25 год запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе «Shoot Nation 2010». Тэма конкурсу ў гэтым годзе «Гарадзкое жыцьцё». Кожны канкурсант можа падаць тры фота ці малюнкі на тэмы: «Што азначае для цябе панятак „горад“?», «Сталеньне ў горадзе» і «Зь вёскі ў горад, з гораду ў вёску — людзі пераяжджаюць».


Што значыць горад для цябе? Пробкі. Здымак з сайту конкурса.

Кожны канкурсант можа падаць адзін здымак ці малюнак у кожнай з трох катэгорыяў. Прызы прадугледжаны за:

  • лепшы фотаздымак;
  • лепшы малюнак;
  • лепшы фотаздымак у кожнай з трох тэматычных катэгорыяў для канкурсантаў ва ўзросьце ад 11 да 16 і ад 17 да 25 год;
  • лепшы малюнак у кожнай з трох тэматычных катэгорыяў для канкурсантаў ва ўзросьце ад 11 да 16 і ад 17 да 25 год;

Пераможцы атрымаюць лічбавыя фотаздымачы, гадавую падпіску на часопіс «National Geographic», ды іншыя прызы. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 12 жніўня. Выбраныя конкурсныя фотаздымкі будуць прадстаўленыя ў межах сьвяткаваньня Дню моладзі ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных нацый у Нью-Ёрку.

Творчыя працы належыць дасылаць праз адмысловую он-лайн форму.

Калі вы ня маеце доступу да фотаздымача, вы можаце даслаць свае малюнкі разам з запоўненай формай заяўкі на адрас: Plan UK, 5–7 Cranwood Street, London, EC1V 9LH. Апошні тэрмін падачы працаў — 28 ліпеня 2010 г.

Падрабязная інфармацыя і спасылкі на онлайн-форму заяўкі разьмешчаныя на сайце конкурсу.

Паводле elekcyi.org

15:30, 21/06/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2821 seconds.