Беларусы ведаюць пра Эўразьвяз менш за ўсіх сваіх суседзяў

Беларусы найменш інфармаваныя аб Эўрапейскім зьвязе: толькі кожны пяты апытаны беларус прыгадвае назвы краін-чальцоў ЭЗ, а кожны другі ня здольны назваць нават месца, дзе разьмяшчаюцца кіруючыя органы Зьвязу. Такія вынікі былі атрыманыя у міжнародным дасьледаваньні навукоўцаў унівэрсытэту Абэрыстуіт.

Беларускае грамадзтва дагэтуль мала цікавяцца Эўрапейскім зьвязам. Аб гэтым кажуць вынікі дасьледаваньня  University of Aberystwyth з унівэрсытэту Абэрыстуіт(University of Aberystwyth), што ў Вялікабрытаніі.

У часу дасьледаваньня навукоўцы параўналі дадзеныя грамадзкіх апытаньняў у Беларусі, Украіне, Расеі і Малдове. Высьветлілася, што расейцы найбольш інфармаваныя аб ЭЗ, а Малдаване актыўней за ўсіх вітаюць зьбліжэньне са Зьвязам. А вось украінцы, насуперак палітыцы іх нядаўняга ўраду, упадабалі балянсаваць паміж Расеяй і ЭЗ.

Беларусы асацыююць ЭЗ зь лібэральнымі-дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, але ўласнай краіне прыпісваюць супрацьлеглыя каштоўнасьці, падкрэсьліваючы сваю талерантнасьць, павагу да рэлігіі і культурнай спадчыны, кажуць навукоўцы. У нашай краіне вельмі мала чулі аб эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва. Толькі 17% беларусаў і 20% украінцаў ведаюць, што гэта такое.

Як адзначаюць аналітыкі BISS, цяпер у Беларусі назіраецца рост ізаляцыянісцкіх настрояў. Толькі 36.2% беларусаў выступаюць за далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу (сярод моладзі гэты паказчык складае каля 58%). І толькі 19.4% беларусаў адчуваюць сябе больш блізкім да эўрапейцаў (74.5% бліжэй да расейцаў).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3671 seconds.