Эстонская моладзь ратуецца ад крызысу ў войску
На тэрміновую службу ў эстонскае войска трапіць нялёгка:
Сёлетні прызыў у эстонскае войска, дзе мінімум 8 месяцаў абавязаныя служыць усе юнакі ад 18 да 28 гадоў, парадаваў вайскоўцаў: плян па навабранцах перавыкананы на 119 чалавек — да вайсковай службы прыступілі 1319 прызыўнікоў. І гэта пры тым, што чэргі на тэрміновую службу расьцягнуліся да паўтара гады.
Заклік служыць у войску Латвіі
Эканамічны крызыс падвысіў цікавасьць моладзі да службы ў эстонскай арміі, паведамляе Delfi.ee. Многія добраахвотна запісваюцца ў войска, паколькі знайсьці працу ў крызысных умовах ня так і проста. Напэўна, у тым ліку
Прыкладна такая ж сытуацыя назіраецца і ў суседняй Латвіі. Хаця служба ў войску там і неабавязковая, чарга ля рэкруцкіх пунктаў маецца. Вайскоўцы кажуць, што на сёньня служыць просяцца 592 кандыдаты. «У нас ужо заплянаваны набор на ўвесь год: штомесяц — па 45 вайскоўцаў», — тлумачаць яны.
У латышскім войску плацяць няшмат — каля 300 латаў (600 даляраў). Але ў часы крызысу і гэта нядрэнна. У Эстоніі вайсковыя заробкі ў чатыры разы меншыя, затое там служаць вядомыя асобы, як, напрыклад, сын прэзыдэнта Эстоніі