Можна далучыцца да летніку па рэстаўрацыі замку ў Любчы

Валянтэры зь Беларусі й Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замку, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца зь гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце заплянаваныя інтэграцыйныя заняткі і культурна-гістарычныя трэнінгі.


Замак у Любчы. Аўтар фота vanjaz.

Кароткатэрміновы праект EVS у Беларусі ладзіцца моладзевым адукацыйным цэнтрам «Фіальта». Мэтай праекту зьяўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.

Дата правядзеньня праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.

Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ й суправаджальным лістом, а таксама свае пытаньні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info

12:00, 15/06/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.