5 правілаў для тых, хто хоча адпачыць за горадам

Для тых, хто хоча правесьці выходныя ў лесе альбо на возеры, існуюць некалькі істотных правілаў, парушыўшы якія можна «трапіць» на штрафы. Дзе можна разьвесьці вогнішча і як прыпаркаваць машыну ля возера ў аглядзе Generation.by

Паводле беларускіх законаў, у гарадзкіх і прыгарадных лясах нельга разводзіць вогнішчы, але можна карыстацца мангалам. За некаторыя парушэньні пагражаюць даволі сур’ёзныя штрафы. Напрыклад, за парушэньне пажарнай бясьпекі ў лесе могуць выпісаць штраф да 875 тысячаў, а за паркоўку ў забароненым месцы — да 35 тысячаў.

Чаго нельга рабіць у лесе?

  • у лесе нельга вырубаць дрэвы і кустоўі, руйнаваць мурашнікі;
  • распальваць вогнішчы ў непрызначаных месцах. На жаль, вогнішчы, абкладзеныя камянямі, такімі не зьяўляюцца. Для прыгатаваньня шашлыку лесьнікі рэкамэндуюць карыстацца мангалам: гэта можна рабіць у любым месцы пры ўмове, што агонь ня будзе датыкацца да жывога надглебавага покрыву і лясной падсьцілкі;
  • зьяжджаць з дарогі ў неўстаноўленых месцах. Спакуса зьвярнуць з дарогі у лес за грыбамі можа лічыцца парушэньнем, таму лепей карыстацца ўжо існуючымі ляснымі дарогамі, а не станавіцца першапраходцамі.

Чаго нельга рабіць на вадаёме?

  • мыць машыну. Хаця за мыцьцё машыны каля вадаёму ДАІшнікі ня маюць права штрафаваць, яны могуць выклікаць прыродаахоўную інспэкцыю, якая і накладзе штраф;
  • паркаваць машыну каля вадаёмаў. На папулярных месцах адпачынку ёсьць адмысловыя стаянкі. Праўда, да іх яшчэ трэба дабрацца: звычайна паркаваць аўтамабіль можна ў 20–100 мэтрах ад вадаёму.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0545 seconds.