Баўгарскія візы для беларускіх студэнтаў сталі бясплатнымі

Цяпер для беларускіх навучэнцаў, спартсмэнаў і дзеячаў культуры, якія едуць у Баўгарыю на спартыўныя, культурныя і творчыя мерапрыемствы, віза стане бясплатнай. Умовы атрыманьня візы спрошчаныя для ўсіх грамадзян Беларусі.


Баўгарыя спадзяецца на хуткае ўступленьне ў Шэнгенскую зону

Цяпер беларусы, а таксама ўкраінцы, малдаване і расейцы змогуць атрымаць баўгарскую візу толькі за 10 сутак. Пры ўмове, што едуць яны ў Баўгарыю ў турыстычнай групе.

Бясплатнымі візамі змогуць скарыстацца навучэнцы, спартсмэны і дзеячы культуры, якія наведваюць Баўгарыю для ўдзелу ў міжнародных спартыўных, культурных і творчых мерапрыемствах.

На шматразовую гадавую візу могуць разьлічваць беларусы, якія маюць неабходнасьць рэгулярных паездак у гэтую краіну і ўжо раней атрымлівалі баўгарскую візу, а пасьля езьдзілі па ёй. А калі на працягу двух гадоў карыстаньня шматразовай візай у баўгарскіх уладаў ня ўзьнікне прэтэнзій да яе ўладальніка, то ён зможа прэтэндаваць на шматразовую візу тэрмінам ад 2 да 5 гадоў.

Па словах міністра замежных спраў Баўгарыі, новыя правілы выкліканыя небывалай канкурэнцыяй на турыстычным рынку, якая склалася ў сувязі з крызысам, а таксама адменай Турцыяй візаў для грамадзянаў Расеі. Перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму вядуцца таксама паміж беларускім і турэцкім чыноўнікамі.

Але баўгарскі ўрад ня можа ўсьлед за Турцыя зусім адмяніць візы, бо хутка чакаецца далучэньне Баўгарыі да Шэнгенскага пагадненьня. Затое беларусы як і раней могуць бязь візы праязджаць Баўгарыю з мэтай транзыту, калі ў іх маецца шэнгенская віза. Транзыт ня можа цягнуцца болей за 36 гадзінаў.

Новыя правілы ўваходзяць у сілу з 15 чэрвеня. На дадзены момант баўгарскай візы для грамадзян Беларусі каштуюць 60 эўра, для дзяцей ад 6 да 12 гадоў — 35 эўра, дзецям да шасьці гадоў віза выдаецца бясплатна.  

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0529 seconds.