Начныя перакусы могуць прывесьці да выпадзеньня зубоў

Вандроўкі да лядоўні ўначы могуць сур’ёзна адлюстравацца на стане зубоў, папярэджваюць стаматолягі. Уся справа ў сьліне, кажуць навукоўцы зь Вялікабрытаніі.


Дацкія навукоўцы вывучылі немалую колькасьць пацыентаў: каля 2 тысячаў — каб зразумець, што звычка есьці ўначы прыводзіць да праблем з зубамі. Прычым від ежы і яе стан абсалютна не ўплываюць на вынік: пара выпаўшых зубоў празь некалькі гадоў начным едакам гарантаваная.

Справа ў сьлінааддзяленьні, інтэнсіўнасьць якога моцна зьніжаецца ўначы, а, бывае, увогуле прыпыняецца. Ежа застаецца ў ротавай поласьці, бо «начной» сьліны недастаткова, каб вымыць вынікі перакусаў.

Як перадае BBC, 8% удзельнікаў дацкага экспэрымэнту аказаліся начнымі едакамі, то бок тымі, хто мінімум двойчы ў тыдзень прачынаўся сярод ночы, каб замарыць чарвячка. Як высьветлілася праз шэсьць гадоў, стан іх зубоў, нават з улікам любові да цукру і цыгарэтаў, быў горшы, чым у выпадку іншых удзельнікаў.

Брытанскія навукоўцы тлумачаць вынікі экспэрымэнту тым, што адсутнасьць сьліны ўзмацняе негатыўны эфэкт ад напояў і кіслай, салодкай ежы.

«Каб зьвесьці шкоду да мінімуму, важна чысьціць зубы два разы ў дзень зубной пастай, пры гэтым адзін раз — непасрэдна перад сном. І па магчымасьці нічога не ўжываць, акрамя вады, сама меней за гадзіну да апошняй чысткі зубоў», — раяць стаматолягі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0567 seconds.