16 чэрвеня «Звери» з эксклюзіўным канцэртам у Менску
16 чэрвеня ў клюбе «Рэактар» выступіць расейскі гурт «Звери». Публіку чакае па-сапраўднаму эксклюзіўны канцэрт — упершыню менчукі змогуць убачыць калектыў, які зьбірае стадыёны, на адлегласьці выцягнутай рукі на ўтульнай клюбнай сцэне.
Калі «Звери» толькі зьявіліся, многія прадказвалі ім хуткае забыцьцё. Але праходзілі гады, група працягвала запісваць гіты і выпускаць альбомы, зьбіраць поўныя залі і атрымліваць ўзнагароды. Але да прадказанага даўным-даўно краху калектыву на чале з харызматычным Раманам Білыком і зараз далёка. Напрыклад, усяго месяц таму «Звери» ў чарговы раз былі прызнаныя «Рок-гуртом года» на расейскіх узнагародах «ZD Awards» у Лужніках.
У Менск гурт прыедзе з праграмай лепшых песень, якіх сабралася нямала — за плячыма «зьвяроў» ужо чатыры студыйных альбомы. Зараз у атмасфэры строгай сакрэтнасьці ідзе актыўная праца над пятым па ліку дыскам, які выйдзе толькі ў 2011 годзе. Нават на канцэртах песьні зь яго пакуль не гучаць, але дакладна вядома, што як мінімум адну зь іх гурт у Менску выканае, і гэта будзе не адзіны прыемны сюрпрыз.
Пачатак у 19.00. Квіткі: 90 тыс. (танцпляц), 150 тыс (столік). Інфалінія: (017) 288 61 60.
Паводле прэс-рэлізу