Тэорыя і практыка назіраньня за выбарамі: Новы набор удзельнікаў

Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную вядомымі нарвэскімі палітолягамі. Пасьля пасьпяховага сканчэньня праграмы выпускнікі атрымаюць адмысловы сэртыфікат ЭГУ і Silc, а таксама прымуць удзел у міжнароднай місіі па назіраньню за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Босьніі і Герцагавіне альбо Латвіі ў кастрычніку 2010 года.

Аб’яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Швэдзкі міжнародны лібэральны цэнтар (Silc), Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць пра новы адбор кандыдатаў на ўдзел у праекце «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
  • быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
  • прадэманстраваць моцную грамадзкую пазыцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
  • быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадзкіх ініцыятываў, палітычных партый (абавязкова);
  • падаць рэкамэндацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, зьвярніце ўвагу — рэкамэндацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамэндуе (абавязкова);
  • размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
  • мець магчымасьць удзельнічаць у навучаньні і непасрэдным назіраньні на ўвесь пэрыяд (з 23 верасьня да 5 кастрычніка 2010 года) (абавязкова).

Папярэдні досьвед у назіраньні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не зьяўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 20 чэрвеня 2010 г. Заявы дасланыя пасьля 24:00 20 чэрвеня разглядацца ня будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекта http://eotp.info/by/application_form. Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 ліпеня 2010. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:

  • Якасьць матывацыі і вынікі сумоўя;
  • Высокі ўзровень грамадзкай актыўнасьці;
  • Рэкамэндацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадзкіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі;
  • Валоданьне ангельскай мовай.

Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіраньню цягам 2011 года.

12:30, 26/05/2010 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.137 seconds.