29 траўня канцэрт-акцыя «У абарону жыцьця»

Напярэдадні Дня абароны дзяцей, 29 траўня 2010 г., ужо шосты год запар у Менску адбудзецца канцэрт «У абарону жыцьця!». Яго асноўная мэта — выступіць у падтрымку самых безабаронных прадстаўнікоў грамадзтва — ненароджаных дзяцей.

У першай частцы канцэрту адбудзецца ўручэньне дыплёмаў і прызоў пераможцам конкурсу дзіцячага малюнка «Мир с мечтой», якое будзе суправаджацца яскравымі творчымі нумарамі, прэзэнтацыямі і тэматычнымі відэаролікамі.  

У другім аддзяленьні гледачоў чакае прэм’ера музычнага спэктакля «Увага! Жыцьцё!», які зьяўляецца працягам гісторыі Кастуся і Ганны з мюзікла «Маё сэрца б’ецца». Маладыя, здольныя, напоўненыя жыцьцёвай энэргіяй, на пачатку свайго сямейнага жыцьця яны стаялі перад выбарам: дзіця ці кар’ера. Прайшоў час, і цяпер яны ўжо бацькі трох дачок. Але… гісторыя паўтараецца: іх старэйшая дачка Алёнка са сваім мужам Міхасём стаяць перад тым жа выбарам.  

Ролі ў спэктаклі выконваюць Павел і Ганна Харланчукі, а таксама ўдзельнікі рэп-групы «Чэснае слова» і інш.  

Спэктакль «Увага! Жыццё!»  — ад гумару да сьлёз, ад хіп-хопа да рэпу, ад рамантызму да графіці.

  • Канцэрт «У абарону  жыцця!» адбудзецца а 17.00 у ДК  МАЗ (ст. м. «Аўтазаводская»).  
  • Падрабязная інфармацыя на спецыяльнай старонцы праекту  mirsmechtoi.org/<wbr />savelife.html, а таксама па тэлефонах:
  • +375 29 125 77 35
  • +375 29 773 40 89
  • e-mail:  missioncjc@mail.ru

Паводле прэс-рэлізу 

14:30, 24/05/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0714 seconds.