Індыйскія студэнты вынайшлі шлем на сонечных батарэях

Толькі тры дні спатрэбілася двум студэнтам зь індыйскага Ахмедабаду для таго, каб злучыць у адным роварным шлеме сонечныя і ветраныя батарэі. Такім шлемам можна зарадзіць мабільнік усяго за 40 хвілін язды.


Схема шлему: сонечныя батарэі, вэнтылятар, кабель для зарадкі

Студэнты Прагнэш Дудхайя і Аалок Бхат, якія вывучаюць інжынэрыю ва ўнівэрсытэце Нірмы на захадзе Індыі, прыладзілі да звычайнага роварнага шлему тры невялікія сонечныя батарэі і вэнтылятар, дадалі кабэль, і атрымалася зарадка для мабільніка.

Дызайн галаўнога ўбору, канешне, яшчэ патрабуе сур’ёзнай дапрацоўкі, але студэнты спадзяюцца, што шлем падвоенага прызначэньня знойдзе сваю нішу на рынку. Пара ўжо падумвае над патэнтаваньнем распрацоўкі і пачаткам яе продажу. Нават называецца прыкладны кошт — $22. Зусім невялікая, на думку вынаходнікаў, плата за бясьпеку.

Студэнтам засталося прыдумаць, як размаўляць па тэлефоне без выкарыстаньня рук, якія надзвычай патрэбныя раварысту ў час язды.

CNET

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0476 seconds.