Хто лепей ведае амэрыканскую культуру? Амбасада ЗША запрашае паўдзельнічаць у American Trivia Night

Trivia night — гэта традыцыйная гульня ў асяродку амэрыканскіх студэнтаў і маладых адмыслоўцаў. Групы зь сяброў і аднаклясьнікаў у ЗША часта зьбіраюцца на Trivia night у бары ды кавярні, каб пад кубак нейкага напою паспаборнічаць зь іншай камандай. Сёлета Амэрыканская амбасада ўпершыню ладзіць такую гульню ў Беларусі.

Помнік Тадэвушу Касьцюшку
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Вашынгтоне

Што такое American Trivia Night?

Trivia Night (Ноч Дробязяў) — гэта гульня, у якой можна паспаборнічаць у веданьні амэрыканскай культуры, музыкі, літаратуры ды іншых тэмаў. Удзельнікі будуць працаваць у камандах па 3-4 чалавекі ды адказваць на пытаньні. Кожны правільны адказ будзе даваць камандзе адзін бал. Каманда, якая заробіць найбольшую колькасьць балаў пад канец вечару атрымае прыз.

Калі?

1 чэрвеня 2010 году з 16-й да 18-й гадзіны.

Хто?

Каманды з 3-4 чалавек складаюцца з людзей любога ўзросту, зь любых навучальных установаў альбо любога месца працы.

Як паўдзельнічаць?

Сфармаваць каманду зь сяброў альбо аднагрупнікаў і патэлефанаваць па нумары (+017) 217 04 81, альбо даслаць мэйл на trivia@usembassy.minsk.by, каб паведаміць пра ўдзел. Апошні дзень звароту — 21 траўня.

Амэрыканская амбасада ў часе гульні прапануе ўдзельнікам невялікі пачастунак.

vojur 16:50, 13/05/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3627 seconds.