Сьмех і бег аднолькава карысныя

Здаровага па сьмеху пазнаеш, лічыць брытанскі навукоўца Лі Бэрка, які ўжо 20 гадоў вывучае наш вясёлы і жыцьцярадасны сьмех. Нядаўна дасьледаваньне пацьвердзіла, што сьмяяцца амаль так жа сама карысна, як і бегаць кожны ранак.

Асаблівая карыснасьць сьмеху палягае ў яго здольнасьці зьніжаць крывяны ціск, пазбаўляць ад стрэсу, умацоўваць імунную сыстэму. Аб гэтым піша выданьне Telegraph.

Доктар Лі Бэрка з Каліфорніі кажа, што сьмех і эмоцыі даволі значна ўплываюць на наша цела. Для таго, каб лепей вывучыць гэты эфэкт, ён правёў экспэрымэнт, у ходзе якога чатырнаццаць добраахвотнікаў на працягу 20 хвілін глядзелі камэдыі, пасьля чаго ў іх узялі аналізы.

Высьветлілася, што ва ўдзельнікаў экспэрымэнту рэзка ўпала канцэнтрацыя гармонаў стрэсу, стала болей імунных клетак, зьнізіўся крывяны ціск і ўзровень халестэрыну. Акрамя гэтага, пасьля «смехатэрапіі» зьявіўся апэтыт — быццам ўдзельнікі вопыту толькі што вярнуліся з доўгай прагулкі.

Такія выніку, на думку навукоўцаў, кажуць аб здольнасьці сьмеху зьмяншаць рызыку сардэчных захворваньняў і дыябэту. Гэты мэтад тэрапіі будзе выгодны сталым людзям, якім ня так лёгка рабіць фізычныя практыкаваньні.

За час сваёй навуковай дзейнасьці доктар Лі выйнашаў зь дзесятак карысных уласьцівасьцяў сьмеху. Сярод іх здольнасьць сьмеху падвышаць колькасьць клетак-забойцаў ракавых клетак.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.