Расейскім студэнтам абяцаюць даступныя крэдыты

Асацыяцыя расейскіх банкаў абвесьціла, што рыхтуе праект закона "Аб адукацыйных крэдытах", які мусіць зрабіць іх даступнымі для любога студэнта. Чакаецца, што пры гэтым банкі будуць пазычаць грошы маладым расейцам ня толькі на адукацыю, але і на пражываньне, харчаваньне, вопратку ды іншыя патрэбы.

Плянуецца, што пазыка будзе аддавацца па ільготнай стаўцы – не вышэй за стаўку рэфінансаваньня Цэнтрабанку мінус 2%. Такім чынам, калі б закон ужо дзейнічаў, максымальны адсотак, пад які банк даваў крэдыты навучэнцам, не перавысіў бы 11%.

Згодна праекту АРБ, астатнюю частку за студэнтаў заплоціць дзяржава. Па ацэнцы спэцыялістаў АРБ – сума выплатаў, якія прыйдуцца на долю дзяржавы, будзе ня меней за 5% ад выдадзенага крэдыту ў год.

Паводле lenta.ru.

09:00, 28/09/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0594 seconds.