У Індыі шукаюць слана — сэрыйнага забойцу на сэксуальнай глебе

У Індыі ідзе паляваньне на непаслухмянага дзікага слана, што перасьледуе самак у пошуках сэксуальнай асалоды. Слон мае дачыненьне да забойства 12 самак, што адштурхнулі яго заляцаньні.

Для таго, каб злавіць агрэсіўнага самца, празванага Альфай, была створаная адмысловая каманда з 15 чалавек. Слон ужо трэці год хаваецца ў джунглях штату Керала на поўдні Індыі, перадае Yahoo!7.

Прадстаўнікі службы аховы прыроды штату кажуць, што на прасторах запаведніка у лютым-чэрвені мінулага году былі знойдзеныя 8 забітых самак.

«Ускрыцьцё і іншыя доказы кажуць, што гэтыя забойствы — справа рук аднаго выканаўцы, — кажа прадстаўнік службы аховы прыроды. — Яшчэ 2 самкі былі знойдзеныя 12 і 21 сакавіка гэтага году. Асаблівасьці пашкоджаньняў вядуць да таго ж самага злачынцы».

Забойствы прыпадаюць на час, калі ў арганізьме 25-гадовага Альфы адбываўся рост канцэнтрацыі мужчынскага палавога гармону тэстастэрону.

Праз дадатковыя дасьледаваньні целаў ахвяр высьветлілася, што ўсе яны мелі характэрныя адтуліны, якія кажуць аб супраціве самцу, калі той імкнуўся, хутчэй за ўсё, згвалціць сланіх.

Адтуліны супадаюць з памерам біўняў Альфы.

Цяпер улады зьбіраюцца пазбавіць Альфу яго галоўнай зброі — біўняў — але перад гэтым яго трэба неяк злавіць й ўціхамірыць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.