Джыма Морысана прэзэнтуе «ПрайдзіСвет»
У Менску адбудзецца прэзэнтацыя чацьвёртага нумару інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Гэтым разам часопіс прысьвечаны літаратуры маладосьці. У час імпрэзы будуць агучаныя шорт-лісты прэміі выданьня.
Чацьверты нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» выйшаў 22 красавіка і аказаўся прысьвечаны літаратуры маладосьці — творам, напісанымі паэтамі, празаікамі, драматургамі, якія рана кінулі пісаць ці рана пайшлі з жыцьця. Так у «ПрайдзіСвет» трапіў спадар Морысан пры падтрымцы Арцюра Рэмбо, а таксама Говард Філіпс Лаўкрафт і Мэцью Грэгары Льюіс, жыцьцё якіх не было абмежаванае адным юнацтвам.
Прайдзісьветаўцы дабраліся нават да Лермантава. У разьдзел зь перакладной спадчынай новага нумару, які мае назву «Juvenes dum sumus», трапілі паэмы «Мцыры» і «Дэман» Лермантава, вершы Хрыста Боцева ў перакладзе Ніла Гілевіча і Алеся Разанава.
У нумары можна знайсьці эсэ, прысьвечанае ньюзмэйкеру нядаўніх месяцаў— Джэрому Сэлінджэру, што памёр узімку. Ёсьць таксама разьдзел, які зьмяшчае інтэрвію зперакладчыкам Толкіна «Каваль зь Вялікага Вутану», а таксама майстар-кляс Лявона Баршчэўскага.
У час прэзэнтацыі будзе агучаны шорт-ліст прэміі «ПрайдзіСвет», заснаванай сумесна зь Беларускім ПЭН-цэнтрам.
29 красавіка ў 19.00 у «КнігарніЎгалерэі» (праспэкт Незалежнасьці, 37А).