25 красавіка вечарына «Great Britain is the capital of…» у межах Рок-геаграфіі

25 красавіка Jolly Roger Cafe і арт-група «Art-L» у межах праекту Рок-геаграфія прадстаўляюць вечарыну «Great Britain is the capital of…». Спачатку прагляд фільма Тома Стопарда «Розэнкранц і Гільдэнстэрн Мёртвыя», а потым канцэрт беларускіх гуртоў у брытанскіх стылях.

Сапраўдныя ангельскія скетчы ад прафэсійных актораў, клясычны безграшовы брытанскі аўкцыён, розыгрыш зьніжак на вывучэньне ангельскай мовы, а таксама чакаецца шмат іншых сюрпрызаў.

Люлька замест цыгарэтаў вітаецца! Сярод аматараў тытуню будзе разыграны неверагодны тытунь!

Брытанскія стылі выканаюць:

  • Dead Queens (classic punk-rock)
  • the Apples (Rock’n’roll)
  • Floor Sixteen (brit-pop)
  • humflyingbulletproofnoodle (indie)

Квіткі: 15 тыс. Столікі замаўляюцца з папярэдняй аплатай па кошце таксама 15 тыс. Даведкі: +375 29 379 22 54, замова столікаў +375 33 313 0001. Jolly Roger Café: Талбухіна 4, трэці паверх. Прагляд фільма: 17:00, канцэрт: 19:00.

09:00, 19/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2727 seconds.