Мыльных бурбалак напускалі ў Менску

У Менску адбыўся фэстываль мыльных бурбалак. Умоваў удзелу ў ім не існавала: толькі бурбалкі і ўсьмешкі. У выніку неба цэнтру Менска на гадзіну напоўнілася бурбалкамі ўсіх памераў і колераў. За тым, куды сыходзяць бурбалкі, уважліва прасачыла Julia Fox.

Ужо за паўгадзіны да прызначанага часу некалькі дзесяткаў маладых людзей тусаваліся на плошчы Незалежнасьці. Моладзі станавілася болей і болей. Празь некаторы час усе рушылі па праспэкце ў бок мэтро «Купалаўская».

Месцам прызначэньня «бурбалачнага» шэсьця аказаўся парк Янкі Купалы. Дабраўшыся да яго, моладзь абкружыла помнік песьняра і выпусьціла ў неба падвойнага памеру мыльныя сфэры каляровай асалоды.

Раней у Менску ўжо адбылося некалькі флэшмобаў, прысьвечаных мыльным бурбалкам. Адзін зь іх, да прыкладу, праходзіў паўгода таму ў афіцыйны Дзень міру, абвешчаны ААН.

Фэстывалі мыльных бурбалак, па інфармацыі арганізатараў, прайшлі таксама ў іншых сталіцах СНД: Кіеве, Рызе, Маскве, Ерэване і іншых.

Фота Julia Fox

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.062 seconds.