12 красавіка першы сольны канцэрт Prana ў Менску

«Гэта наш перыш сольны канцэрт. І адразу ж за межамі роднага гораду. Падобна да перашага палёту ў космас! Прыходзьце! Палётаем! :) Усё калі-небудзь бывае ўпершыню», — заклікае берасьцейская сьпявачка Prana з камандаю.

У дзень касманаўтыкі Prana зладзіць сольны канцэрт у менскім паб-клюбе «Графіці». Таксама ў прэзэнтацыі заплянаваны адмысловы госьць — Руся (Akana NHS, экс-Indiga).

Prana (Каця Праневіч) нарадзілася 16 чэрвеня 1986 году ў Берасьці. Скончыла музычную школу, а ў 2003-м пачала пісаць песьні пад акампанэмэнт гітары, пазьней — фартэпіяна. Сольна выступае з 2005 году. У 2009—2010 гг. на студыі Forz (Менск) пры ўдзеле сэсійных музыкаў Prana запісала паўнавартасны студыйны альбом. У яго ўвайшлі песьні, напісаныя з 2003-га па 2008-ы. Рэліз дэбютнай кружэлкі заплянаваны на красавік 2010 году. Тады ж адчыніцца й афіцыйны сайт сьпявачкі http://musicbyprana.com/.

Пазнаёміцца з творчасьцю Prana можна ў Сеціве: myspace, youtube, vkontakte, а таксама на сольным канцэрце ў Менску 12 красавіка а 19:00 у «Графіці». Квіткі: 15 000. Інфалінія: +375 (29) 17-999-18, +375 (29) 77-999-18.

09:30, 05/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0796 seconds.