Супрацоўнікам Carlsberg забаранілі піць піва на працы
У Даніі кіраўніцтва кампаніі Carlsberg забараніла працоўным ужываць піва на працоўным месцы. Раней супрацоўнікі маглі піць піва на тэрыторыі заводу ўвесь дзень. Новыя правілы ўжо прывялі да забастоўкі працоўных, у якой ўзялі ўдзел каля 800 чалавек.
Згодна новаму распараджэньню кіраўніцтва Carlsberg, супрацоўнікам заводу дазволена піць піва толькі ў час абеду і толькі ў сталовай, паведамляе Associated Press.
Раней жа можна было частавацца півам увесь дзень. Кегі з півам былі разьмешчаныя на ўсёй тэрыторыі заводу. Прывіла было толькі адно: не зьяўляцца на працу ў п’яным стане.
Новыя правілы пачалі дзейнічаць з пачатку красавіка. Працоўныя не падтрымалі ініцыятыву кіраўніцтва і выступілі з пратэстам, зладзіўшы забастоўку ў 800 чалавек. Да акцыі далучыліся і кіроўцы грузавікоў заводу. Цікава, што на іх новае распараджэньне не распаўсюджваецца. Як і раней. Яны могуць браць у сталовай тры порцыі піва. Гэта тлумачыцца тым, што кіроўцы часта не пасьпяваюць нармалёва паабедаць. Але кампанія завярае, што на ўсіх грузавіках Carlsberg усталявана адмысловая сыстэма, якая блякуе рухавік, калі кіроўца выпіў болей дазволенага.