Вызначыліся даты «Басовішча-2010»
Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе сёлета 16–17 ліпеня традыцыйна ў Гарадку (Польшча) недалёка ад беларускай мяжы. Па словах кіраўніцтва арганізатараў фэсту — Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы — конкурсную частку фэсту сёлета чакаюць новаўвядзеньні.
«Басовішча» ладзіцца з пачатку
Традыцыйна фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту (Беларусь, Польшча, Літва, Украіна, Італія і інш.) На сёньня БАСаўцы агучылі інфармацыю пра сёлетнюю конкурсную частку. Як распавяла «Радыё Рацыя» старшыня арганізацыі Кася Кузьміч, конкурс будзе прысьвечаны
«Прапануем, каб кожны гурт, які захоча выступіць у конкурснай частцы, падрыхтаваў адну песьню на словы Ларысы Геніюш. Гэтая ідэя ўзялася адтуль, што ў гэтым годзе сьвяткуем
100-годзьдзе вялікай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, і нам падумалася, што якраз такім конкурсам можна было б аддаць ёй пашану, а гэтым самым і пераказаць маладому пакаленьню тыя ідэалы, якіх у сваім жыцьці трымалася Ларыса Геніюш» — кажа Кася Кузьміч.
Фэстываль «Басовішча» мае вольны ўваход, але варта загадзя паклапаціцца пра наяўнасьць шэнгенскай візы на гэты час. У апошнія гады БАСаўцы дамаўляліся на пэўную колькасьць бясплатных візаў для беларускіх наведвальнікаў. Але інфармацыя пра візы на сёлетняе Басовішча пакуль не агучваецца.
Падрабязьней пра фэст — у артыкуле «5 рэчаў, якія трэба ведаць пра фэстываль Басовішча». Сачыце за навінамі з падрыхтоўкі «Басовішча» па спасылцы bas.generation.by.