Фотарэпартаж з фэсту «Жывы Гук On-line»

У менскім Палацы Мастацтва ў межах арт-фэстывалю «Fun House» 2 красавіка прайшоў першы канцэрт вясновай сэрыі праекту «Жывы гук ON-line». Свае праграмы прадставілі гурты «Глебстеры», Re1ikt, The Blackmail і «Мутнаевока». Фотарэпартаж з падзеі — на Generation.bY.

Фэстываль «Жывы Гук On-line» пад творчым кіраўніцтвам Піта Паўлава праходзіць ужо ў другі раз. Упершыню імпрэза прайшла ў чэрвені 2009-га ў дворыку Дому афіцэраў. Цэнтар гораду, сьвежае паветра і бясплатны ўваход забясьпечылі тады фэсту вялікую ўвагу публікі. Сёлета фэст прайшоў у вялікай залі Палацу Мастацтва. Маладыя гурты і сымбалічны кошт квіткоў сабралі некалькі сотняў гледачоў, якія здолелі вырвацца з унівэраў і працаў — канцэрт пачынаўся а 17-й і завершыўся пасьля 20-й.

Старт дадзены, але экспэрымэнты працягваюцца, і наступны «Жывы Гук On-line» пройдзе 23 траўня. Кастынг сярод музыкаў на права ўдзелу ў канцэртах праекта працягваецца. Кожны раз будуць выступаць 2–3 новыя калектывы, таму ўсе, хто ўжо раней падавалі заяўкі, захоўваюць магчымасьць быць запрошанымі. Свае запісы, інфармацыю пра гурт і ўсё, што можа дапамагчы скласьці меркаваньне пра творчасьць гурта, дасылайце на адрас: zyvyhuk@gmail.com.

Глядзіце яшчэ 30 здымкаў з фэсту ў фотаблогу Generation.bY

tarka 11:00, 06/04/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0563 seconds.