Да канца году ў Менску абяцаюць адчыніць ня меней за 10 пабаў
У Менску да канца гэтага года адкрыецца ня менш за 10 піўных бараў. Пра гэта сёньня паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі намесьнік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхаў.
Пасьля ўвядзеньня забароны расьпіцьця піва ў грамадзкіх месцах, Мінгарвыканкам правёў у сакавіку нараду з усімі піваварамі краіны.
«Мінгарвыканкам прапанаваў ім каля 30 месцаў па адкрыцьці ў сталіцы піўных рэстаранаў, бараў, кавярняў. Цяпер чакаем зваротнай сувязі. Калі не 30, то каля 10 аб'ектаў да канца года мы будзем мець у Мінску», — цытуе Алега Табанюхава БелТА.
Мінгарвыканкам правёў нараду і з прадстаўнікамі бізнэсу. Яны, на думку Алега Табанюхава, больш мабільныя і з задавальненьнем возьмуцца за рэалізацыю піва на тэрыторыі Мінска.
Каментары праз FACEBOOK