Расейскія міністры «зьдзіўленыя» прапановамі вярнуць разьмеркаваньне
Міністар адукацыі Расеі называе сыстэму разьмеркаваньня выпускнікоў «прыгонным правам» і выступае супраць яе вяртаньня.
Асьпірант Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Баўмана прапанаваў на сустрэчы зь міністрам адукацыі Расеі Андрэем Фурсенка вярнуць прымусовае разьмеркаваньне, якое існавала ў гэтай краіне ў савецкія часы. Міністра прапанова зьдзівіла.
«Наяўнасьць выбару горш за яго адсутнасьць, — аргумэнтаваў вяртаньне разьмеркаваньня асьпірант ВНУ. — Пры існуючым становішчы справаў прайграюць дзяржаўныя прадпрыемствы».
«Дзіўна, што менавіта студэнты прапануюць вярнуць прыгоннае права», — заявіў на гэтыя словы міністар.
«Любое разьмеркаваньне — гэта несвабода. І ўвогуле, самы вялікі дэфіцыт зараз — гэта дэфіцыт амбіцыяў, — дадаў ён. — Вы так лёгка кажаце пра вяртаньне да гэтага, бо ня ведаеце, што гэта такое, а мы ведаем і памятаем».
Ну думку
«Калі ён жадае сысьці ў «Боінг», няхай сыходзіць! Калі мы зноў зачынімся, то зноў будзем выйграваць на кароткіх стартах, а на даўгіх прайграваць, — перадае яго словы РИО «Новости».
Сыстэма прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў захавалася ў Беларусі. Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, па выніках мінулага навучальнага году былі разьмеркаваныя 19 234 выпускніка — 92,5% тых, хто падлягаў разьмеркаваньню.
Паводле Независимая газета.