«Мы не патрэбны нашай краіне»

Так лічыць былая студэнтка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта гамяльчанка Юлія Кочнева, якая супраць сваёй волі вымушаная была спыніць навучаньне ў названай ВНУ.

Пасля закрыцьця ЭГУ па загадзе міністра адукацыі Аляксандра Радзькова сваю вучобу Юля працягне ў Інстытуце палітычных навук г.Рэнн (Францыя). Пры гэтым паўстаюць істотныя складанасці, бо францускі дыплём у Беларусі нікому не патрэбны. Апроч таго, праблемы могуць узьнікнуць з жыльлём, стыпэндыяй і новым калектывам.

«А своеасаблівай атмасфэры, як у ЭГУ, ня будзе больш нідзе», - падкрэсьліла Юлія.

Праўда, такая дапамога з боку французскай Амбасады ўсё ж такі лепш, чым з боку беларускіх уладаў, якія прапаноўваюць БДУ ці Наргас. Бо ў Францыі навучаньне будзе бясплатным і нават з стыпэндыяй, а ў БДУ каштавала б на 300 даляраў болей за ЭГУ і патрабавала здачу дадатковых 30 іспытаў.

  • Даведка: 27 ліпеня 2004 года калегія Міністэрства адукацыі анулявала ліцэнзію Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта. Фармальнай прычынай для закрыцьця стаў недахоп плошчы для навучаньня. На думку супрацоўнікаў ЭГУ, адной з сапраўдных прычынаў ануляваньня ліцэнзіі стала патрабаваньне Міністэрства адукацыі аб адстаўцы рэктара ўнівэрсытэта, прафэсара Анатоля Міхайлава.

 

Паводле Gomel Hart News

00:00, 06/09/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0803 seconds.