У Індыі студэнт у знак пратэсту зьдзейсьніў акт самаспаленьня

Студэнт падпаліў сябе ў час пратэстаў у падтрымку стварэньня новага штату, якія праходзілі на поўдні Індыі. Інцыдэнт адбыўся ў той час, калі сотні студэнтаў закідвалі камянямі паліцыю ў спробе прарвацца да будынку мясцовай асамблеі.

Як паведамляе AFP19-гадовы навучэнец унівэрсытэту Асманія, што знаходзіцца ў горадзе Хайдарабад, сталіцы штату Андхра-Прадэш, паспрабаваў падпаліць сябе, пасьля чаго з 70% апёкаў цела ў крытычным стане быў дастаўлены ў мясцовы шпіталь.

 
Паліцыя выкарыстоўвае слёзатачывы газ у час сутычак са студэнтамі ля ўнівэрсытэту Асманіі

У Хайдарабадзе месьціцца вялікая колькасьць прадстаўніцтваў IT-кампаній, такіх як Google і Microsoft. Гэты горад стаў арэнай шматлікіх пратэстаў пасьля таго, як цэнтральны ўрад абвясьціў аб плянах разьдзелу штату Андхра-Прадэш на дзьве часткі.

Студэнт пакінуў нататку, у якой заяўляе, што «ўрад не рэагуе на спадзяваньні народу», і што штат мусіць быць падзелены неадкладна.

У мінулым месяцы два студэнты, 18-гадовая дзяўчына і 23-гадовы хлопец загінулі, пасьля таго, як падпалілі сябе, каб падтрымаць падзел пятага па памерах штату Індыі.

Унівэрсытэт Асманія стаў месцам шматлікіх пратэстаў за і супраць стварэньня новага штату, вядомага як Целагана, які па плянах уключыць сталіцу Хайдарабад, а таксама шматлікія зьбяднелыя раёны паўдня краіны.

Як сьцьвярджаюць пратэстуючыя, што выступаюць за паўстаньне Целагана, урад Індыі замаруджвае разьдзел Андхра-Прадэш.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0068 seconds.